Сайт гимназии » Летопись гимназии. Гимназия вчера и сегодня


 

Летопись гимназии. Гимназия вчера и сегодня

27 кастрычніка 1979 г. – адкрыццё сярэдняй школы №4 (першы дырэктар Хіневіч Б.М.).
1988 г. –адкрыццё школьнага гісторыка-краязнаўчага музея ( кіраўнік Муская Т.К.).
1992 г. –стварэнне тэатральнай студыі (кіраўнік Скаскевіч Г.Ф.).
1997 г. –прысваенне гісторыка-краязнаўчаму музею звання "народны”.
1999 г. –атрыманне статуса " Гімназія г. Смаргоні” (згодна з Пастановай Дзяржаўнай інспекцыі навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.03 1999г.).
З 2000г. – удзел у Міжнародных Інтэрнет-праектах з атрыманнем сертыфікатаў і дыпломаў рознага ўзроўню.

2002 г., 2004 г. – атрыманне дыпломаў Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА за ўдзел у Міжнародных праектах;

уклад у развіццё беларускай культуры.

2007 г. – занясенне УА "Гімназія г.Смаргоні” на раённую Дошку гонару.
2008 г. –прысваенне тэатральнай студыі "Сучаснік” звання "узорны аматарскі 

калектыў”.

2009 г.  – акрэдытацыя гімназіі Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі РБ.

 

2014г. –  акрэдытацыя гімназіі Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі РБ.
2014г. – атрыманне сэртыфікату Асацыяванай школы ЮНЕСКА.

 

 

Герб дзяржаўнай  установы  адукацыі "Гімназія г. Смаргоні"

 

 


" Усё, што я хацеў  бы ведаць, - гэта яблыня.

  Усё, што я ведаю, - галіна яблыні.

  Усё, што я магу даць вучням, - гэта яблык.

  Усё, што  застанецца ў іх, - гэта семечка.

  Але з семечкі можа вырасці яблыня…”

 

Гімн дзяржаўнай  установы  адукацыі "Гімназія г. Смаргоні"

 

Музыка М. Ходаша

Словы Т. Касакоўскай

Нашы школьныя зімы і вёсны

На Смаргонскай праходзяць зямлі,

Дзе такія высокія сосны

І блакітныя хвалі Вяллі

Прыпеў:

Ля гімназіі нашай таполі

Падрастаюць вітаючы нас...

Не забудзем ніколі-ніколі,

Як прыйшлі мы сюды першы раз.

 

Тут свой клас і свой лёс мы знаходзім

Той, каторы на свеце адзін,

І з настаўнікам разам праводзім

Шмат шчаслівых і цяжкіх гадзін.

Прыпеў:

Пачынаецца наша дарога,

Нібы з чыстай старонкі радок,

А жыццё, што шуміць за парогам,

Нам рыхтуе на заўтра ўрок.

Прыпеў:


 

СІМВОЛІКА ГІМНАЗІІ [12,69 Mb] (cкачиваний: 49)

 

ГИМНАЗИЯ ВЧЕРА И СЕГОДНЯ 

 Гімназія ўчора і сёння. Фотавыстава.pptx [2,22 Mb] (cкачиваний: 66)