Сайт гимназии » Театральная студия "Сучаснік” » Образцовая театральная студия "Сучаснік”


 

Образцовая театральная студия "Сучаснік”

Автор: hromtan от 19-02-2018, 12:17, посмотрело: 100

0
Тэатральная студыя "Сучаснік” створана ў кастрычніку 1992 года на базе школы-гімназіі №4 г.Смаргоні. З 1992 па 2014 гг. мастацкім кіраўніком з’яўлялася Скаскевіч Галіна Францаўна, а з 2014 года – Ралевіч Паліна Васільеўна.
Тэатральная студыя "Сучаснік” зарэкамендавала сябе як творчы калектыў, дзе надаецца вялікая ўвага развіццю творчых здольнасцей і эстэтычнаму ўспрыманню прыгожага на сцэне.
Асноўнай мэтай дзейнасці тэатральнай студыі з’яўляецца выяўленне таленавітых дзяцей, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету дзіцяці, развіццю яго творчага патэнцыялу
Адным з важных момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару. Улічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей, узровень іх падрыхтоўкі, індывідуальныя магчымасці. Рэпертуар складаецца з твораў беларускіх аўтараў, класікаў рускай і міравой літаратуры, беларускіх і рускіх народных казак.
Скурпулёзна падбіраюцца п’есы для пастаноўкі, прадумаваюцца рэжысёрскія канцэпцыі, удасканальваецца рэпертуар, які мае шырокую жанравую разнастайнасць. Спектаклі заўжды ствараюць атмасферу для цэласнага ўспрымання твора.
Вядзецца пастаянная работа не толькі над выканаўчым майстэрствам юных артыстаў, але і над асобасным развіццём дзяцей. Выхаванцы ўпэўненна і свабодна трымаюцца на сцэне, непасрэдна эмацыянальны, артыстычны.
Тэатральная студыя "Сучаснік" з’яўляецца вядомым і любімым калектывам у раёне.Удзельнікі ўзорнага аматарскага калектыву ў 2012 годзе дапамагалі пры правядзенні раённага конкурсу "Міс Дзюймовачка -2012” і конкурсу "Міс Смаргонь-2012”, у 2014 годзе юныя артысты прынялі актыўны творчы ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі узорнай тэатральнай студыі прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах гімназіі.
Артысты тэатральнай студыі выязджаюць са спектаклямі ў школы горада, запрашаюць на свае прэм’еры вучняў дзяржаўных устаноў адукацыі "Сярэдняя школа №1” і "Сярэдняя школа №3” , выхаванцаў дзіцячых садкоў №6 і №9.
Цесныя сувязі ўстанавіліся ў тэатральнай студыі гімназіі з тэратэрыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва "Цёплы дом”: на спектаклі тэатра-студыі запрашаюцца інваліды, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны педагаічнай працы.
Кожны год удзельнікі тэатральнай студыі арганізоўваюць Тыдні тэатра " Свет рампы”, якія праходзяць у снежні і маі . У час Тыдняў праводзяцца творчыя справаздачы выхаванцаў студыі перад гледачамі.
Кожны тэатральны сезон студыйцы даюць больш 20 спектакляў на розных сцэнічных пляцоўках раёна і на сцэне гімназіі, выступаюць на разнастайных гімназічных мерапрыемствах, дораць сваім гледачам і паклоннікам радасць ад сустрэчы з мастацтвам тэатра.
У лютым 2015 года тэатральная студыя гімназіі "Сучаснік” падцвердзіла званне "узорны”.
www.sexy-online.ru/www.shablony.info

Категория: Театральная студия "Сучаснік”

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.