Сайт гимназии » Традиции гимназии


 

Традиции гимназии

ТРАДЫЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ "ГІМНАЗІЯ г. СМАРГОНІ”

 

   Нацыя  ў  любы  час,  нават у самы  цяжкі,  захоўвае сябе, калі жывуць  традыцыі  гэтай  нацыі. Тое ж самае можна сказаць і пра школу. Яна будзе  жыць, калі ў яе сценах будуць жыць  прыгожыя  традыцыі, таму што яны аб’ядноўваюць настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, звязваюць пакаленні і астаўляюць незабыўны след у жыцці кожнай  навучальнай  установы.

   Традыцыі  дзяржаўнай установы адукацыі  "Гімназія г.Смаргоні"  (далей  - гімназія) пачалі складвацца з самых першых дзён  існавання   навучальнай установы, таму што традыцыі  - гэта звычаі, якія перадаюцца з года ў год, якія дазваляюць мець свой твар.

 

Традыцыйнымі для  гімназістаў  сталі наступныя мерапрыемствы:

  • свята-конкурс  "Экзамен  на  гімназіста", 
  • свята "Пасвячэнне ў гімназісты" [54,5 Kb] (cкачиваний: 23),   Дадатак "Пасвячэння ў гімназісты" [14,65 Mb] (cкачиваний: 10) 
  • вечар "У стылі  РЭТРА”,
  • інтэлектуальны  турнір  сярод  каманд  вучняў  і бацькоў "Што? Дзе? Калі?",
  • турысцкі  злёт для вучняў 5-8 класаў,
  • Урок Мужнасці [51,5 Kb] (cкачиваний: 9), прысвечаны Дню нараджэння А.С.Іванова, чыё імя носіць піянерская дружына  гімназіі, Дадатак да ўрока Мужнасці [29,74 Mb] (cкачиваний: 9)
  • сумесная акцая ГА "БРПА” і "БРСМ” "Мы – грамадзяне  Рэспублікі  Беларусь", 
  • Тыдзень  тэатра "Святло рампы",
  • гульня-конкурс "Мы і правілы дарожнага  руху",
  • турыстычны конкурс  для вучняў 5-х класаў  "Знаходлівыя падарожнікі".

 Гімназію  цяжка  прадставіць без гэтых падзей, таму што яны  дазваляюць зрабіць нашу  навучальную  ўстанову непаўторнай, непадобнай  на іншыя.