Сайт гимназии » UNESCO ASPnet (Ru) » Дзень роднай мовы


 

Дзень роднай мовы

Автор: hromtan от 21-02-2018, 12:35, посмотрело: 436

0
21.02.2018 гімназия адзначае Дзень роднай мовы.
Сёння кожны вучань і настаўнік мае эмблему – літару Ў, як сімвал беларускасці. На уваходзе ў кабінеты  вісяць невялічкія шыльдачкі з трапнымі выразамі ў форме парады для тых, хто хоча звацца сапраўдным беларусам і хто не цураецца нашай культуры.
Да свята рыхтаваліся  цэлы тыдзень. Вучні зрабілі відэаролікі "Чытаем па –беларуску” з удзелам настаўнікаў, якія дыкламавалі ўрыўкі з рамана Ніла Гілевіча "Родныя дзеці”. У дзень свята гэты  ролік дэманстраваўся з экрана  тэлевізара  ў  рэкрэацыі.
На вялікім перапынку  праводзіўся конкурс-віктарына для 5-7 класаў "З любоўю да роднай  мовы”, дзе вучні выяўлялі сваю кемлівасць і веды. Пераможцы атрымалі смайлікі.
Вучні  8-9 класаў паглядзелі пастаноўку "Шляхціц Завальня” па матывах твора Яна Баршчэўскага. Сцэнар напісаў вучань 11 "А” Кірыл Захарчук.
Дзень быў насычаны. 3 - 4  класы  чакаў конкурс паштовак "Вітаем цябе, родная Беларусь”, 10  - 11  – конкурс "Экзамен на сапраўднага беларуса”.
Усе жадаючыя  паўдзельнічалі ў акцыях  "Я – беларус” і "Пажаданні  па-беларуску”.
Дзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовыДзень роднай мовы
www.sexy-online.ru/www.shablony.info

Категория: UNESCO ASPnet (Ru)

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.