Сайт гимназии » UNESCO ASPnet (Ru) » 21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы


 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Автор: virina от 21-02-2019, 22:08, посмотрело: 78

0
Ярка, цікава і запамінальна прайшоў тыдзень роднай мовы ў гімназіі. Усе вучні ад пачатковых класаў да выпускных прымалі актыўны ўдзел у шматклікіх віктарынах, конкурсах, квэстах і акцыях, якія падрыхтавалі для вучняў настаўнікі беларускай мовы і літаратуры (Радзіён Л.У., Букліс Л.Э., Скробава Д.У., Паржон Ю.А.), а таксама ўсе настаўнікі пачатковых класаў.
Асабліва святочна выглядала гімназія 21 лютага. З самага ранку тут гучалі беларускія песні, прывітанні на беларускай мове. А традыцыйную адзнаку свята – эмблему з літарай Ў – з задавальненнем насілі як вучні, так і настаўнікі.
На кожным перапынку вучні ўдзельнічалі ў забаўляльна-пазнавальных конкурсах. Так, вучні 5-х класаў з захапленнем і запалам выконвалі заданні квэста “Па сцяжынках роднай мовы”, а старшакласнікі маглі праявіць свае веды ў пазнавальнай віктарыне “Пазнай і адгадай”.
Маленькія гімназісты, вучні пачатковых класаў арганізавалі выставу малюнкаў па творах беларускіх аўтараў, на кожным перапынку стараліся гаварыць па-беларуску, гулялі ў беларускія народныя гульні і яшчэ шмат чаго дазналіся пра нашу Беларусь.
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
www.sexy-online.ru/www.shablony.info

Категория: UNESCO ASPnet (Ru)

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.